З кiм адпачываць малым i дзе iм жыць, вызначаецца ў пагадненнi аб дзецях

Гэты дакумент з 1 лiпеня, згодна са зменамi ў Кодэкс аб шлюбе i сям'i, можна заверыць не толькi ў судзе, але i ў натарыяце, прычым засведчанне цяпер – гэта абавязковая працэдура для такiх здзелак. У пагадненнi можна акрэслiць пытаннi стасункаў бацькоў з малымi, iх выезду на адпачынак за мяжу, месца жыхарства, сумы алiментаў i iншыя важныя моманты.

Семья

Пагадненне аб дзецях заключаецца памiж бацькамi дзеля забеспячэння правоў i iнтарэсаў сваiх непаўналетнiх малых. Да 1 лiпеня гэты дакумент зацвярджаўся толькi судом або ўмовы стасункаў з дзецьмi i iх выхавання прапiсвалiся ў шлюбным дагаворы. Пытаннi ўтрымання непаўналетнiх можна было таксама абазначыць у пагадненнi аб выплаце алiментаў. Цяпер усе аспекты ўтрымання малых можна вырашыць у натарыяце яшчэ i ў Пагадненнi аб дзецях, расказала Вольга Фядуцік, кансультант упраўлення натарыята i загсаў Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi:

– Такое новаўвядзенне асаблiва актуальнае для бацькоў, якiя жывуць не ў шлюбе або ўжо скасавалi яго, бо сужэнцы, напрыклад, могуць акрэслiць умовы выхавання i ўтрымання малых у шлюбным дагаворы. Сума алiментаў можа быць большай, чым прадугледжана законам.

Каб заключыць пагадненне аб дзецях, бацькi павiнны самi звярнуцца да натарыуса i абмеркаваць умовы дакумента. Пасля гэтага натарыус складзе праект i, калi ўмовы пагаднення будуць адпавядаць волевыяўленню бакоў, засведчыць яго натарыяльна, звярнула ўвагу Галiна Кавальчук, натарыус Мiнскай гарадской натарыяльнай акругi:

– Згодна з артыкулам 76-1 Кодэкса аб шлюбе i сям'і ад 18 снежня 2019 года са зменамi i дапаўненнямi, якiя ўступiлi ў сiлу з 1 лiпеня 2020-га, пагадненне можна заключыць, калi пытаннi выхавання i ўтрымання дзяцей не былi акрэслены ў судовай пастанове, якая ўступiла ў сiлу, або не былi ўрэгуляваны шлюбным дагаворам цi пагадненнем аб утрыманнi сваiх непаўналетнiх дзяцей i (або) паўналетнiх непрацаздольных дзяцей, якiя маюць патрэбу ў дапамозе. У дакуменце падрабязна можна абазначыць усе пытаннi, якiя датычацца выхавання, умоў жыцця дзяцей i стасункаў з iмi i якiя не супярэчаць заканадаўству i не парушаюць правы малых.

Падчас скасавання шлюбу сужэнцы могуць таксама заключыць пагадненне аб дзецях у судзе згодна з грамадзянскiм працэсуальным кодэксам для заключэння мiравых пагадненняў.

– Калi ж умовы пагаднення аб дзецях будуць парушаны кiмсьцi з бацькоў, другi бок на падставе гэтага дакумента можа звярнуцца ў суд, якi праверыць законнасць дакумента i вынясе матывiровачную пастанову аб выдачы (або адмове ў выдачы) выканаўчага лiста. Гэты дакумент можа здзяйсняцца органамi прымусовага выканання, калi плацельшчык адмаўляецца добраахвотна выплачваць алiменты, – падкрэслiла натарыус.

Опубликовано:
1 июля 2020
Просмотров:
10001
Категория:
Поделиться в соцсетях: