Начался второй этап репетиционного тестирования: сложность тестов ЦТ в этом году не изменится

Традыцыйна перад цэнтралiзаваным тэсцiраваннем у краiне праходзяць тры этапы рэпетыцыйнага. Свае веды можна праверыць з кастрычнiка па снежань, са студзеня па люты i з сакавiка па красавiк. Тэсты прапануюць па 15 прадметах. Час на выкананне заданняў – ад 90 да 180 хвiлiн. «Р» даведалася, што чакае абiтурыентаў на другiм этапе рэпетыцыйнага тэсцiравання.

ЦТ

Для праверкi ведаў прапануюць розныя вiды РТ: бланачны, анлайн i дыстанцыйны. Самым папулярным застаецца традыцыйны бланачны вiд. Яго праводзяць на базе розных устаноў адукацыi.

У студзенiлютым бланачнае тэсцiраванне праводзяць пункты рэпетыцыйнага тэсціравання. Яны абвяшчаюць свой графiк, праводзяць набор, запiс. Таму абiтурыенты ўжо могуць запiсвацца на гэта тэсцiраванне. Праз пэўны час мы зможам падрыхтаваць i другi этап анлайн-тэсцiравання, – заявiў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Юрый Мiксюк.

Акрамя таго, бланачны вiд дапамагае вывучыць тэхналогiю працы, псiхалагiчна падрыхтавацца да будучага цэнтралiзаванага тэсцiравання. Некаторыя абiтурыенты праходзяць усе тры вiды РТ, каб набiць руку. Бо заданнi ў кожным варыянце розныя. Ва ўмовах пандэмii карыстаецца попытам i анлайн-тэсцiраванне.

Яно дазваляе праверыць свае веды, адпрацаваць тэхнiку, не выходзячы з дому. Для абiтурыентаў гэта вельмi карысная праца. Зрэшты, як i для РIКВ, падкрэслiвае Юрый Мiксюк. Мы можам прааналізаваць, як вучнi спраўляюцца з тымi цi iншымi задачамi. Так атрымлiваем зваротную сувязь.

Добрая навiна для тых, хто паступае: складанасць тэстаў цэнтралiзаванага тэсцiравання ў 2021 годзе не зменiцца. Традыцыйна яны складаюцца з дзвюх частак. У частцы А трэба выбраць адказ з прапанаваных варыянтаў, у частцы В такога няма. Трэба самому знайсцi адказ i ўпiсаць яго ў бланк. Праўда, некаторыя змяненнi ў тэстах усё ж ёсць, адзначае Юрый Мiксюк:

На працягу некалькiх гадоў мы працуем над памяншэннем выпадковага адгадвання адказаў нядобрасумленнымi абiтурыентамi. Гэта тычыцца часткi А. Таму ў тэстах па ўсiх прадметах яна памяншаецца i павялiчваецца частка В. Пры гэтым спроб для выпраўлення памылак у частцы А застаецца шэсць. А ў частцы В было дзве, а цяпер будзе чатыры.

Тэст стане больш складаным толькi для нядобрасумленных абiтурыентаў. Пры гэтым заданнi тэстаў не адыходзяць ад школьнай праграмы.

Опубликовано:
11 января 2021
Просмотров:
3785
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: