У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека на беларускай мове

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя адмысловага выдання на беларускай мове – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя абвяшчэння сусвентавядомага дакумента.

Дэкларацыя правоў чалавека

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зацвердзіла Дэкларацыю і звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў абнародаваць яе тэкст і зрабіць усё магчымае для распаўсюджання, абвяшчэння і растлумачэння, «галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палітычным статусе краін або тэрыторый». Нездарма артыкул 1 гучыць: «Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах. Яны надзелены розумам i сумленнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва».

­У Дэкларацыі ўпершыню былі адлюстраваны такія прынцыпы, як універсальнасць, узаемазалежнасць, падтрымка правоў чалавека і недыскрымінацыя, а таксама прынцып, паводле якога правы адначасова прадугледжваюць і абавязкі праваўладальніка, – адзначыў намеснік Міністра замежных спраў Дапкюнас Андрэй Вадзімавіч.

Па яго словах, у сучасных умовах тэма правоў чалавека павінна разглядацца сумесна з пытаннямі бяспекі і ўстойлівага развіцця, таму што яны ўзаемазвязаны. Абарона, роўнасць, справядлівасць заключаны ў 30 артыкулах Дэкларацыі.

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі зачытала заяву Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша да 70-годдзя абвяшчэння Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яна таксама запэўніла, што роўныя правы – аснова дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Без забеспячэння кожнаму чалавеку яго правоў на жыццё, здароўе, адукацыю, роўнасць перад законам агульны прагрэс чалавецтва не мае вялікай вартасці.

У сваю чаргу Валянціна Ражанец, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, падкрэсліла значнасць Дэкларацыі для ўсяго свету: «Абарона правоў чалавека – гэта вышэйшая каштоўнасць і мэта кожнай дзяржавы».

Дапкюнас_Казана-Вішнявецкі_Ражанец_Матыльскі

Падчас прэзентацыі адбылася перадача выдання Дэкларацыі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі.

– Рэсурсамі ААН карыстаюцца жыхары каля 110 краін свету. Вельмі важна, што і наша краіна сярод іх, – сказаў дырэктар бібліятэкі Раман Матыльскі.

Гасцей таксама запрасілі наведаць экспазіцыю і паслухаць струнны квартэт «Вестфалия».


Опубликовано:
11 декабря 2018
Просмотров:
978
Категория:
Поделиться в соцсетях: