Вызначаны тэрмін правядзення і мерапрыемствы акцыі «Нашы дзеці»

Згодна з пастановай Урада ад 15 верасня 2022 г. № 614 у Беларусі з 15 снежня 2022 г. па 15 студзеня 2023 г.будзе праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Новый год и Рождество

Напярэдадні Новага года і Нараджэння Хрыстова прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы, павіншуюць дзяцей са святамі, уручаць ім падарункі. Таксама будзе аказана пэўная дапамога.

У перыяд акцыі плануюцца наступныя мерапрыемствы:

  • дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята на базе Палаца Рэспублікі, у якім прымуць удзел па 100 дзяцей з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, 300 дзяцей з Мінскай вобласці і 1570 дзяцей з г.Мінска;
  • рэспубліканскі навагодні баль і прадстаўленні з уручэннем падарункаў на базе Палаца Незалежнасці для 1500 навучэнцаў і дзяцей;
  • мерапрыемствы для 800 дзяцей педагагічных работнікаў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі з уручэннем падарункаў.

Удзельнікамі акцыі стануць:

  • навучэнцы кадэцкіх вучылішч і спецыялізаваных ліцэяў;
  • навучэнцы, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных (Мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў;навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце;
  • дзеці ва ўзросце 8–14 гадоў з ліку:
    • дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў;
    • дзяцей-інвалідаў;
    • дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў;
    • дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў), сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
    • дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Адпаведна з пастановай № 614 створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні мерапрыемстваў, старшынёй якога з’яўляецца Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана:

  • арганізаваць 15 снежня 2022 г. урачыстае адкрыццё акцыі ў гарадах і раёнах;
  • правесці дабрачынныя навагоднія святы і навагоднія балі для навучэнцаў і дзяцей з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах і г. Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах у час школьных канікулаў з удзелам кіраўніцтва гарадоў і раёнаў;
  • забяспечыць дастаўку ў г. Мінск дэлегацый навучэнцаў і дзяцей на мерапрыемствы ў рамках акцыі.

Мінскаму гарвыканкаму – арганізаваць, пры неабходнасці, пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый навучэнцаў і дзяцей з абласцей.

Опубликовано:
19 октября 2022
Просмотров:
11045
Категория:
Поделиться в соцсетях: