Вызначаны тэрмін правядзення і мерапрыемствы акцыі «Нашы дзеці»

Згодна з пастановай Урада ад 30 верасня 2023 г. № 652 у Беларусі з 15 снежня 2023 г. па 15 студзеня 2024 г. будзе праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Новый год

Удзел у акцыі прымуць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і іншыя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям рэкамендавана таксама далучыцца да акцыі.

У адзначаны тэрмін прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асабіста наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы, дзяржаўныя ўстановы, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне, аддзяленні кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, бальніцы сястрынскага догляду і хоспісы. Яны павіншуюць дзяцей і пажылых грамадзян з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручаць ім падарункі, а таксама акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем.

У перыяд акцыі «Нашы дзеці» плануюцца:

  • дабрачыннае дзіцячае навагодняе свята на базе Палаца Рэспублікі, у якім прымуць удзел па 100 дзяцей з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, 300 дзяцей з Мінскай вобласці і 1570 дзяцей з г.Мінска;
  • рэспубліканскі навагодні баль і прадстаўленні з уручэннем падарункаў на базе Палаца Незалежнасці для 1500 навучэнцаў і дзяцей;
  • мерапрыемствы для 800 дзяцей педагагічных работнікаў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі з уручэннем падарункаў.

Удзельнікамі гэтай акцыі стануць:

  • навучэнцы кадэцкіх вучылішч і спецыялізаваных ліцэяў;
  • навучэнцы, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных (Мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў;
  • навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце;
  • дзеці ва ўзросце 8–14 гадоў з ліку:
    • дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў;
    • дзяцей-інвалідаў;
    • дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў;
    • дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў), сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
    • дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Адпаведна з пастановай № 614 створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні мерапрыемстваў, старшынёй якога з’яўляецца Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму нададзены абавязкі па:

  • арганізацыі 15 снежня 2023 г. урачыстага адкрыцця акцыі «Нашы дзеці» ў гарадах і раёнах;
  • правядзенні дабрачынных навагодніх святаў і навагодніх баляў для навучэнцаў і дзяцей з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў абласных цэнтрах і г. Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах у час школьных канікулаў з удзелам кіраўніцтва гарадоў і раёнаў;
  • забяспечэнні дастаўкі ў г. Мінск дэлегацый навучэнцаў і дзяцей на мерапрыемствы ў рамках акцыі «Нашы дзеці».

Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць, пры неабходнасці, пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый навучэнцаў і дзяцей з абласцей.

Опубликовано:
3 октября 2023
Просмотров:
540
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях:
Личная безопасность